Пераклад англійскіх дзеяслоўных форм працяглага трывання на беларускую мову
Abstract
Абгрунтаваная неабходнасць устанаўлення спосабаў перакладу англійскіх аналітычных форм. Прадстаўлена тыпалогія перакладчыцкіх трансфармацый, зыходзячы з моўных асаблівасцей аб’екта даследавання. На падставе аналізу беларускамоўных перакладаў англійскіх апавяданняў А.К. Дойла, якія былі выкананы рознымі аўтарамі, выяўлены і сістэматызаваны асноўныя спосабы перадачы англійскіх дзеяслоўных аналітычных форм працяглага трывання на беларускую мову: поўны пераклад; граматычныя трансфармацыі без лексіка-семантычных пераўтварэнняў; лексічныя і лексіка-семантычныя трансфармацыі без граматычных змен; камбінацыі лексіка-граматычных трансфармацый; дабаўленні і апушчэнні.