НЕКАТОРЫЯ ПЫТАННІ ПРАФЕСІЯНАЛЬНАЙ НАКІРАВАНАСЦІ КУРСА МАТЭМАТЫЧНАГА АНАЛІЗУ
Abstract
Вучні, якія сталі студэнтамі педагагічнай ВНУ, часта аказваюцца непадрыхтаванымі да прафесіянальнага навучання. Трапляючы ў іншую сістэму навучальна-выхаваўчай работы, што адрозніваецца зместам, формамі і метадамі навучання, болыш жорсткімі патрабаваннямі, рэзкім павелічэннем аб’ёму матэрыялу, іншым рэжымам працы, калектывам выкладчыкаў, былыя школьнікі адчуваюць цяжкасці ў набыцці ведаў па будучай спецыяльнасці.