Тэма музыкі ў літаратуры рамантызму (на матэрыяле паэтычных і публіцыстычных твораў Я. Чачота і гейдэльбергскіх рамантыкаў)
Abstract
Аналізуюцца тэарэтычныя творы А. фон Арніма і Яна Чачота, якія датычацца народнай песеннай традыцыі, падкрэсліваецца ўласцівае для рамантыкаў імкненне пераадолець праз мастацтва раскол паміж адукаванай і неадукаванай часткамі грамадства, спалучыць разрозненыя сегменты нацыянальнай культуры ў адзіную моцную плынь. Вылучаюцца агульнае і адметнае ў падыходзе да фальклорнага матэрыялу ў зборніках «Чароўны рог хлопчыка» А. фон Арніма і К. Брэнтана і «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» Яна Чачота. Вызначаецца ўплыў рамантычнага светапогляду на дзейнасць Яна Чачота па навуковым аналізе асаблівасцей беларускай («крывіцкай») мовы.