Вывучэнне прыметніка ў курсе сучаснай беларускай мовы на спецыяльнасці «Руская філалогія»
Аннотации
Акрэсліваюцца адметнасці ўтварэння і ўжывання прыметнікаў розных лексіка-граматычных разрадаў у беларускай мове ў параўнанні з рускай. Прыводзяцца прыклады практыкаванняў, мэта якіх – сфарміраваць уменні правільна ўжываць прыметнікі пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; бачыць вобразна-выяўленчыя магчымасці прыметнікаў у тэксце; дакладна, камунікатыўна мэтазгодна ўжываць прыметнікавыя формы ў маўленчай практыцы. Пры распрацоўцы лекцыйнага матэрыялу і сістэмы практыкаванняў выкарыстаны комплексны падыход да марфалагічных з‟яў, асэнсаванне якіх становіцца базай для навучання арфаграфіі, арфаэпіі, культуры маўлення, узбагачэння слоўнікавага запасу і развіцця мыслення студэнтаў.