Фенаменалогія слова і рэальнае мовазнаўства
Abstract
Даследуецца фенаменалагічны аспект мовазнаўства. У свеце фенаменалогіі паўстае пытанне аб сутнасці слова і яго сэнсавай напоўненасці ў жывой мове. Моўная фенаменалогія арыентуе традыцыйнае мовазнаўства з яго парадыгматычнай варыятыўнасцю, аналізам і ўвагай да сучасных і гістарычных форм у археалогію мыслення – глыбінныя сэнсавыя структуры і «ўнутраныя» формы. Такі падыход стварае перадумовы да ўзнікнення рэальнага мовазнаўства. Надаецца ўвага жывой гаворцы і нязменнаму ў ёй Нomo loguens – чалавеку, які гаворыць.