Паслярэформенны этап развіцця беларускай граматычнай тэрміналогіі (30-я гады XX стагоддзя)
Abstract
Разглядаюцца асаблівасці функцыянавання і нармавання беларускай граматычнай тэрміналогіі 30-х гадоў XX стагоддзя. На матэрыяле вучэбных дапаможнікаў для падрыхтоўкі студэнтаў і выкладчыкаў, брашур для завочнага навучання, праекта энцыклапедычнага слоўніка па беларускім мовазнаўстве, акадэмічнага руска-беларускага слоўніка і падручнікаў для школы аналізуюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай граматычнай тэрміналогіі на паслярэформенным этапе. Характарызуюцца крыніцы і асноўныя спосабы ўтварэння граматычных адзінак.