Марфалагічныя асаблівасці лічэбнікаў у старабеларускім перакладзе “Гісторыі аб Атыле”
Аннотации
У артыкуле разглядаюцца асаблівасці ўтварэння і словазмянення лічэбнікаў у старабеларускім рукапісным перакладзе аповесці «Гісторыя аб Атыле». У граматычным плане адбылося спрашчэнне скланення; складаныя назвы, утвораныя па спосабу падпарадкавання, аб’яднаны ў адно слова. У помніку адзначана таксама пэўная колькасць традыцыйных, устарэлых форм, а таксама запазычанняў з польскага перакладу.