Анамастыкон навукова-папулярнага зборніка Вітаўта Чаропкі “Імя ў летапісе”
Аннотации
У артыкуле разглядаюцца ўжытыя ў навукова-папулярнай кнізе Вітаўта Чаропкі онімы, якія з‟яўляюцца носьбітамі каштоўных звестак аб матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Разгледжана характэрная для старажытнай свядомасці крэатыўная сутнасць іменавання, згодна з якой імя прадвызначае істотныя рысы і лѐс індывіда, што пацвярджае аналіз этымалагічнага значэння імѐнаў і суаднясенне яго з лѐсамі вядомых гістарычных асоб. Ахарактарызавана культурна-гістарычная інфармацыя «фонавых» онімаў. Праведзена класіфікацыя ўстарэлых паэтонімаў паводле іх суадносінаў з кампанентамі сучаснага іменаслову. Выдзелены і ахарактарызаваны археонімы і гістрыѐнімы. Асаблівая ўвага надаецца асэнсаванню ролі кантэксту ў раскрыцці сэнсавых і эмацыйна-экспрэсіўных магчымасцяў паэтонімаў. Вызначаны асноўныя заканамернасці ў выбары і ўжыванні анамастычных сродкаў у навукова-папулярнай літаратуры.