Роля ўласнабеларускай лексікі ў фарміраванні філасофскай тэрміналогіі
Аннотации
Артыкул прысвечаны той ролі, якую ўласнабеларуская лексіка адыгрывала ў станаўленні філасофскай тэрміналогіі. Ад пачатку ХХ ст. лексічныя багацці беларускай мовы былі адной з асноўных крыніц фарміравання філасофскай тэрмінасістэмы. У артыкуле апісваюцца лексіка-семантычныя групы філасофскіх тэрмінаў, якія ўключаюць сваямоўныя адзінкі. Прыярытэтнае месца ў тэрміналагічнай намінацыі займаюць назоўнікі. Уласнабеларускія тэрміны ўтвараюцца сінтаксічным, марфалагічным, лексіка-семантычным і марфолага-сінтаксічным спосабамі.