Дзейнасць арганiзацыi "Polska macierz szkolna" ў Заходняй Беларусi ў 20-30-я гг. XX ст.
Abstract
Аўтар артыкула прааналізаваў асноўныя напрамкі дзейнасці польскай культурна-асветніцкай арганізацыі "Polska macierz szkolna" на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1920-30-я гады. Адлюстраваны формы і метады работы арганізацыі па распаўсюджванню польскай культуры, асветы. Спецыфікай яе працы на заходнебеларускіх землях з'яўлялася правядзенне паланізацыі беларускага насельніцтва. Аўтар адлюстраваў не толькі станаўленне і развіцдё структуры таварыства, але і паказаў неадназначны характар яго ўзаемаадносін з мясцовай польскай адміністрацыяй. Звернута ўвага на тое, што польскія ўлады імкнуліся трымаць арганізацыю пад ідэалагічным кантролем, праводзілі падбор кадраў, аказвалі матэрыяльную пад- трьшку. Паводле аўтара, хоць у 1930-я гады (у адрозненне ад папярэдняга дзесяцігоддзя) назіраўся колькасны рост структурных адзінак таварыства "Polska macierz szkolna", асабліва на Палессі, аднак яны не змаглі спаўна выканаць ускладзеныя на іх ідэалагічна-прапагандысцкія і іншыя заданы. Частка выкарыстаных крыніц упершыню ўведзена ў навуковы ужытак. Даследаванне праведзена пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў у межах праекта Г05Р - 027.