Антрапанімікон Галіцка-Валынскага летапісу: лінвакультурная інфармацыйнасць
Аннотации
Разглядаецца інфармацыйнасць летапісаў як крыніцы звестак пра сацыяльнае жыццё, духоўную культуру і гісторыю мовы нашых продкаў. Высвятляецца кагнітыўны, у тым ліку лінгвакультурны змест імені, абумоўлены месцам і часам, традыцыямі і звычаямі іменавання, сацыяльнай і індывідуальнай псіхалогіяй, этнічнай прыналежнасцю чалавека, яго веравызнаннем, сацыяльным станам. Адбор і іменаванне герояў летапісу характарызуе моўную асобу летапісца, на якую найперш істотна ўплывае маўленчы і літаратурны этыкет адпаведнага часу.