Эрганімія Брэстчыны ў кантэксце сучаснай штучнай намінацыі
Аннотации
Артыкул прысвечаны рознааспектнаму аналізу перыферыйнага анамастыкона Брэстчыны. Матэрыял даследавання склалі асабовыя імёны васьмі тэматычных груп рэгіянальных эргонімаў – намінацыі фізкультурна-аздараўленчых, культурна-забаўляльных, дасугава-рэкрыяцыйных устаноў, аб’ектаў грамадскага харчавання, тарговых (прадуктовых) аб’ектаў, прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, турыстычных арганізацый, творчых калектываў. Вызначаны асноўныя тэндэнцыі, уласцівыя для штучнай намінацыі рэгіёна. Даказана, што перыферыйны анамастыкон Брэстчыны натуральна знаходзіцца ў русле тэндэнцый, уласцівых беларускай і рускай мовам увогуле; адлюстроўвае экстрапаляцыю асноўных асаблівасцей сучаснай штучнай намінацыі ў галіне камерцыйных і некамерцыйных аб’яднанняў людзей.