Рэгіянальны этап фарміравання беспартыйнага блока маршала Ю. Пілсудскага (на прыкладзе Палескага ваяводства (1928–1930 гг.))
Abstract
На падставе матэрыялаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці адлюстраваны працэс стварэння ўрадавай палітычнай групоўкі супрацоўніцтва з урадам маршала Ю. Пілсудскага на прыкладзе Палескага ваяводства як рэгіянальнай адзінкі. Аналіз генезісу дазволіў аўтару вызначыць яго фазы, акрэсліць сістэму кіравання краем, характар узаемасувязяў паміж яе элементамі.