Этнонімы ляхі і мазуры ў заходнепалескай тапаніміі
Аннотации
У артыкуле даследуюцца некаторыя тапонімы Заходняга Палесся, утвораныя ад этнонімаў ляхі і мазуры: разглядаецца іх этымалогія, структура, умовы ўзнікнення, а таксама вызначаецца сутнасць, паходжанне і распаўсюджанне саміх этнонімаў ляхі і мазуры. Аўтар адзначае, што на тэрыторыі Заходняга Палесся лексема лях была распаўсюджана не толькі са значэннем ‘паляк’, але і ‘католік, пан, шляхта’. Як лічыць даследчыца, тапонімы тыпу Ляхі, Мазуры, Мазуркі трэба аднесці да групы першасных этнатапонімаў, а айконімы Ляхавічы, Ляхаўцы, Ляхчыцы – да групы другасных этнатапонімаў, так званых псеўдаэтнатапонімаў, апасродкаваных антрапонімамі.