Іменаслоўная сістэма горада Гомеля перыяду 1981 – 1990 гадоў
Аннотации
Артыкул прысвечаны разгляду асноўных пазіцый гомельскага іменаслову 1981–1990 гадоў. Аналіз антрапанімікону праводзіцца згодна з распрацаванай схемай, у якой улічваюцца асноўныя статычныя і дынамічныя паказчыкі іменаслоўнай сістэмы. Разглядаюцца змены антрапанімікону па асноўных пазіцыях у параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем. Тэарэтычныя распрацоўкі дапаўняюцца паказчыкамі, якія атрыманы ў выніку аналізу суцэльнай выбаркі антрапонімнага матэрыялу. Разглядаюцца паходжанне імён, іх ужывальнасць, варыянтнасць, нацыянальны аспект, змены частотнасці. Асаблівая ўвага звяртаецца на разгляд груп папулярнасці антрапонімаў, іх састаў, змены ў групах. Прыводзяцца звесткі экстралінгвістычнага характару (частотнасць, дынаміка змянення колькасці імён, нацыянальны фактар). Апрацаваны фактычны матэрыял змешчаны ў табліцах. У тэарэтычным плане вызначаецца спецыфіка антрапоніма як сацыялінгвістычнай адзінкі.