Адлюстраванне ідэі нацыянальнай самасвядомасці ў паэзіі Шэймаса Хіні
Аннотации
У артыкуле праводзіцца аналіз творчасці 1960-х – 1990-х гадоў ірландскага паэта ХХ стагоддзя, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1995 г. Шэймаса Хіні з мэтай выяўлення асноўных тэматычных ліній, матываў і вобразаў, што выступаюць сродкам адлюстравання ідэі нацыянальнай самасвядомасці. Аўтар вылучае тры тэматычныя лініі: гістарычнае мінулае сваёй краіны, народны побыт, міфалогія і фальклор, у межах якіх разглядаюцца матывы багны, раскопак, навакольнага асяроддзя, страты і пошуку радзімы і інш. Робіцца выснова аб прыярытэтнасці тэматычных ліній гістарычнага мінулага і народнага побыту, эпізадычнасці і дапаўняльнай функцыі міфалагічных і фальклорных сюжэтаў і вобразаў у паэзіі Шэймаса Хіні вышэйадзначанага перыяду.