Беларускія летапісы XIV–XVI стст.: гістарыяграфічны і нарматыўны аспекты даследавання
Аннотации
Даследчыкі гісторыі мовы, адносячы летапісы да пісьмовых помнікаў з беларускай моўнай асновай, нязменна скіроўваюць увагу на сістэматызацыю ўласнабеларускіх фактаў. У гэтым плане беларускае летапісанне з’яўляецца багатай крыніцай па гістарычнай фанетыцы, граматыцы, лексікалогіі і тым самым дае магчымасць паглыбленага даследавання ўнутранай гісторыі беларускай мовы. Паколькі ж летапісы ўяўляюць сабой сінкрэтычны жанр старажытнай беларускай літаратуры, які спалучае ў сабе вусна-паэтычныя апавяданні, тэксты афіцыйна-справавога пісьменства, гістарычныя творы, а таксама разнастайную дакументальную літаратуру, яны могуць суадносіцца як з вузкім, так і шырокім разуменнем беларускага пісьменства.