БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ (1921–1939 г.): ДА ПЫТАННЯ АБ ФІНАНСАВАННІ ПАРТЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Аннотации
У артыкуле разглядаецца пытанне аб крыніцах фінансавання адной з найбольш уплывовых беларускіх палітычных партый міжваеннага часу – Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Наяўныя даследаванні беларускіх і замежных даследчыкаў, а таксама неапублікаваныя дакументы дазваляюць зрабіць выснову, што БХД фінансавалася асноўным чынам за кошт беларускіх каталіцкіх ксяндзоў і беларускіх паслоў Сейма Польшчы – прыхільнікаў хрысціянскіх дэмакратаў. Значную, аднак не вырашальную, ролю ў функцыянаванні партыі адыгрывалі таксама і знешнія фінансавыя плыні з боку Літвы, Савецкай Беларусі і ўкраінскіх нацыянальных дзеячаў.