Назвы дзён тыдня ў структуры фразеалагічных адзінак (на матэрыяле фразеалогіі беларускай і нямецкай моў)
Аннотации
У артыкуле разглядаюцца тэмпаральныя адзінкі нядзеля/Sonntag, панядзелак/Montag, аўторак/Dienstag, серада/Mittwoch на матэрыяле беларускай і нямецкай моў, аналізуюцца асаблівасці семантыкі гэтых слоў у структуры ўстойлівых адзінак дзвюх моў. Нязначная культурная канатацыя абумовіла адсутнасць фразеалагічных адзінак беларускай мовы з кампанентамі панядзелак і аўторак, у нямецкай мове – Dienstag/аўторак i Mittwoch/серада.