Семантыка-прагматычныя асаблівасці беларускага афарыстычнага маўлення
Abstract
Разглядаюцца пытанні прыроды афарыстычных адзінак з пазіцый семантыкі і прагматыкі, тое агульнае, што аб'ядноўвае гэтыя падыходы, і адрозненні, якія існуюць паміж імі. Сцвярджаецца, што мова ўяўляе сабой сістэму семантыка-прагматычных адносін. Асабліва цікавымі для лінгвістычнага аналізу ўяўляюцца такія моўныя выразы, у якіх камунікатыўны намер не выяўлены непасрэдна ў вербальнай форме выказвання. Яркай разнавіднасцю такіх выказванняў з'яўляюцца афарызмы. Афарызм патрабуе асэнсавання сродкамі філасофскага аналізу як спецыфічная семіятычная сістэма, якая сціскае інфармацыю і веданне да ядзернага стану і ўжываецца ў розных тыпах дыскурсу: у рэлігіі, маралі, мастацтве, праве, навуцы.