АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ (1921–1939 гг.)
Abstract
Артыкул прысвечаны даследаванню праблемы дзейнасці арганізацый беларускай моладзі ў Савецкай Беларусі 20–30-х гг. ХХ ст. Вызначаны іх характар, напрамкі працы і сацыяльная база. Прааналізавана палітыка савецкіх улад у адносінах да беларускіх нацыянал-дэмакратычных маладзёжных арганізацый, а таксама пазіцыя камсамола ў гэтым пытанні.