МАТРЫМАНІЯЛЬНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ ГАРАДЖАН У XVI–XVIII СТАГОДДЗЯХ (ГІСТАРЫЯГРАФІЧНЫ АСПЕКТ)
Аннотации
Дадзены артыкул прысвечаны гістарыяграфіі матрыманіяльных паводзін гараджан у XVI–XVIII стагоддзях. Гісторыя сям’і беларусаў з’яўляецца малавывучанай тэмай у айчыннай гістарыяграфіі. Упершыню дадзеная тэма зацікавіла навукоўцаў-этнографаў. Менавіта яны зрабілі першы крок у вывучэнні матрыманіяльных паводзін нашых продкаў. Ім належыць шэраг прац, прысвечаных гісторыі сялянская сям’і. Некаторыя звесткі па дадзенай праблематыцы можна знайсці ў даследаваннях педагогаў і прававедаў. У сваіх працах яны ўздымаюць асобныя пытанні, якія датычацца матрыманіяльнасці насельніцтва беларускіх зямель: выхаванне дзяцей, прававы статус членаў сям’і і г.д. У апошнія гады дадзеная праблематыка зацікавіла і айчынных гісторыкаў. На сённяшні дзень маюцца працы, прысвечаныя сямейнаму жыццю сялянства і шляхты. Сямейнае ж жыццё гараджан доўгі час заставалася па-за ўвагай айчынных даследчыкаў. Сёння беларускія гісторыкі робяць першыя, але вельмі важныя крокі ў напрамку вывучэння гісторыі сям’і беларускага мяшчанства.