Сюжэталагічная эндаструктура празаічнага твора
Abstract
Артыкул прысвечаны аналізу сюжэталагічнай структуры празаічнага твора. Аўтар на падставе асэнсавання існуючых літаратуразнаўчых катэгорый і паняццяў выпрацоўвае агульную класіфікацыю, якую мэтазгодна задзейнiчаць у аналізе празаічных твораў. Акрамя таго, прапануюцца новыя тэарэтыка-літаратуразнаўчыя паняцці, якія дазваляюць выразна акрэсліць розныя аспекты сюжэталагічных ведаў: «сюжэталагічная эндаструктура», «сюжэталагічная экзаструктура», «лінейна-структурная мадэль сюжэталагічнай будовы», «іерархічна-структурная мадэль сюжэталагічнай будовы».