Аманімія назваў раслін у мове Брэсцка-Пінскага Палесся
Аннотации
У артыкуле разглядаюцца розныя падыходы да вызначэння паняццяў аманіміі і полісеміі ў сучасным беларускім мовазнаўстве, называюцца асноўныя крытэрыі размежавання мнагазначных і аманімічных лексем, а таксама крыніцы ўзнікнення апошніх. Прыводзяцца прыклады аманімічных назваў раслін у гаворках Брэсцка-Пінскага Палесся, якія ўзяты з раней апублікаваных лексікаграфічных крыніц і сабраны ў час дыялекталагічных экспедыцый, у выніку апытання прадстаўнікоў гаворак. Раскрываецца значэнне заходнепалескіх фітонімаў-амонімаў, паказваецца геаграфія іх пашырэння ў межах Брэсцка-Пінскага Палесся, робіцца спроба прааналізаваць асноўныя прычыны ўзнікнення падобных найменняў.