Ля калыскі айчыны, альбо «Шляхціч Завальня…» Я. Баршчэўскага ў святле вучэння А. Тавянскага
Abstract
У артыкуле разглядаецца ўплыў вучэння багаслова і містыка А. Тавянскага на змест і вобразна-стылёвую структуру кнігі Я. Баршчэўскага «Шляхціч Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». Аўтар даследавання прыводзіць шматлікія прамыя і ўскосныя факты гэтага ўплыву, а таксама робіць вывад аб залежнасці цэнтральнага ў творы вобраза маці-Плачкі ад містычнага прароцтва А. Тавянскага аб блізкім цудзе ўваскрэслай Айчыны.