АКАЛІЧНАСЦІ ВЫМУШАНАЙ МІГРАЦЫІ НАСЕЛЬНІЦТВА НА ПАЛЕСКАЙ ЧЫГУНЦЫ Ў 1915 г.
Аннотации
Разглядаецца працэс вымушанай масавай міграцыі насельніцтва Беларусі, выкліканай падзеямі Першай сусветнай вайны. Эвакуяванае насельніцтва і бежанцы з губерняў, якія апынуліся пад пагрозай ваенных дзеянняў або ўжо ахопленых імі, летам – восенню 1915 г. масава, пры актыўным уздзеянні дзяржаўных і ваенных уладаў на месцах, накіроўвалася на ўсход. Тэрыторыя Палескай чыгункі апынулася ў гэты перыяд у эпіцэнтры масавага руху людзей самых розных саслоўяў і маѐмаснага становішча.