Філасофія алімпізму: маральны крызіс
Аннотации
Станаўленне i развщцё алімпійскага руху працяглы час базавалася на падставе суб’ектыуных рамантычных i сантыментальных уяўленняў аб спорце французскага барона П’ера дэ Кубертэна. Адным з ключавых яе момантаў была канцэпцыя “аматарства”, якая неаднойчы выклiкала супярэчлiвыя дыскусii ў грамадстве. Фундаментальныя прынцыпы Алiмпiйскай хартыi ў значнай ступенi ўлiчвалi гэты важны аспект. Акрамя таго, для допуску да Гульняў быў уведзены спецыяльны дадатковы артыкул у правілах, які забараняў прафесiяналам удзельнiчаць у спаборніцтвах. Аднак змены парадыгмы развіцця спорту ў варунках демакратызацыi, лiбералiзацыi
i гуманiзацыi грамадства прымусiлi да мадыфікацыі шэрагу артыкулаў Алiмпiйскай хартыі, i зараз прафесiйныя атлеты маюць магчымасць удзельнiчаць у Алiмпiйскiх гульнях. Разам з тым фiласофiя алiмпiзму працягвае сутыкацца з негатыўнымі праявамi маральнага характару, якiя сведчаць аб крызісе: апартэiд, расавая i сацыяльная няроўнасць, iдэялагiчная i палітычная канфрантацыя, махлярства i допiнг на дзяржаўным узроўні i г. д. Каб пазбегнуць далейшага зняпаду алiмпiйскага руху неабходна мадэрнізаваць старую фіасофскую дактрыну згодна з патрабаваннямі навейшага часу. У такім выпадку канцэпцыя Fair play павiнна стаць новай парадыгмай развiцця сучаснага спорту.