Асаблівасці станаўлення паўночнаамерыканскай фалькларыстыкі
Аннотации
Мэтай працы з‟яўляецца характарыстыка станаўлення паўночнаамерыканскай фалькларыс-тыкі і яе дысцыплінарнага статусу ў тагачасным агульнагуманітарным дыскурсе з улікам адметных прынцыпаў канцэптуалізацыі фальклору. Заснаванае на гісторыка-навуковых абагульненнях амерыканскіх фалькларыстаў даследаванне паказала, што базавыя светапоглядныя, этычныя і тэарэтыка-метадалагічныя прынцыпы паўночнаамерыканскай фалькларыстыкі з‟яўляюцца прадуктам дзейнасці сацыяльна-палітычных сіл, якія фарміравалі амерыканскае грамадства і яго культуру ў час станаўлення навукі, а таксама вынікам уздзеяння еўрапейскай фалькларыстыкі і яе перакрыжавання з сумежнымі гуманітарнымі ды сацыяльнымі дысцыплінамі.