Працоўная эмiграцыя насельнiцтва заходнебеларускiх зямель у Францыю ў 1920-1930-я гг.
Аннотации
У артыкуле акрэсліваецца заканадаўча-прававая база польска-французскіх эміграцыйных
адносін, арганізацыйная структура і працэс афармлення эміграцыйнай дакументацыі, маштабы,
дынаміка і сацыяльна-культурная адаптацыя рабочых-эмігрантаў у 20–30-я гг. ХХ ст. Аб’ектам
дадзенага даследавання з’яўляюцца заходнебеларускія эмігранты, якія накіроўваліся ў гарады
Францыі. У даследаванні падкрэсліваецца, што ў сувязі з зацікаўленасцю французскага рынку працы ў
замежных рабочых і цяжкім сацыяльна-эканамічным становішчам заходнебеларускага насельніцтва ў
20–30-я гг. ХХ ст. распаўсюджваецца яго працоўная эміграцыя ў Францыю. У артыкуле зроблена
выснова аб тым, што дзейнасць французскіх прадпрымальнікаў на працягу ўсяго міжваеннага перыяду
адпавядала прынцыпам свабоднай эміграцыі. Для падтрымкі і распаўсюджання эміграцыйных плыняў
уладамі абедзвюх краін былі распрацаваны эміграцыйныя канвенцыі і пагадненні, якія з’яўляліся
асновай эміграцыі.