НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ У ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ 1921–1939 гг. У БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ 1920-х – ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ 1950-х ГАДОЎ
Abstract
У артыкуле на падставе шырокага кола гістарыяграфічных крыніц даследуецца працэс
вывучэння пытанняў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. у 1920-х –
першай палове 1950-х гадоў. У гэты перыяд, асабліва ў 1920–1930-я гады, гістарыяграфія праблемы,
акрамя навуковых задач, актыўна вырашала ідэалагічныя патрэбы бальшавіцкага кіраўніцтва, паступова
падпарадкоўвалася партыйна-дзяржаўнаму апарату. Таму асвятленне пытанняў нацыянальнавызваленчага руху мела відавочна тэндэнцыйны і схематычны характар, залежала ад змен грамадскапалітычнай сітуацыі ў БССР, звязаных з асаблівасцямі развіцця нацыянальна-вызваленчага руху, адносін
да заходнебеларускай праблемы з боку савецкага кіраўніцтва, палітычных рэпрэсій у БССР у дачыненні
да гісторыкаў і былых удзельнікаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.