СТАРОНКІ ТВОРЧАЙ БІЯГРАФІІ МІХАІЛА БАБРОЎСКАГА. ПАЧАТАК БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ
Abstract
Артыкул прысвечаны творчай спадчыне і жыццёваму шляху вядомага святара, багаслова, славіста, арыенталіста, гісторыка, палеографа, бібліяфіла, заснавальніка скарыназнаўства і беларусазнаўства
канца XVIII – першай паловы XIX ст. Міхаіла Баброўскага (1785–1848), біяграфія якога не прыцягвала
пакуль сур’ёзнай увагі даследчыкаў. Паказана значэнне яго дзейнасці па выяўленні, вывучэнні і збіранні
помнікаў стараславянскай пісьменнасці. Пералічаны асноўныя фактары, якія аказалі ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду вучонага. Выяўлены ўклад Міхаіла Баброўскага ў станаўленне беларускага нацыянальнага адраджэння, у прабуджэнне цікавасці да гісторыі і культуры беларускага народа.