Сродкі мастацкай выразнасці ў казках Вольгі Гапеевай
Аннотации
У артыкуле разглядаюцца мастацкія асаблівасці казак, што ўвайшлі ў зборнік беларускай пісьменніцы Вольгі Гапеевай «Сумны суп». Аўтар вылучае фанетычныя, лексічныя, сінтаксічныя і графічныя сродкі мастацкай выразнасці. Асобная ўвага надаецца топасу горада як фонавай мастацкай прасторы. Падкрэсліваецца выхаваўчая функцыя твораў і дыялог аўтара з чытачом як адзін з формаўтваральных элементаў казак В. Гапеевай.