Беларуская афарыстыка як нацыянальна-культурны феномен: беларускі літаратурны паэтычны афарызм
Аннотации
У манаграфіі прадстаўлены абагульненыя вынікі тэарэтычнага даследавання беларускай афарыстыкі як нацыянальна-культурнага феномену. Выданне знаёміць чытача з беларускім паэтычным афарызмам, які ўваходзіць у сістэму беларускай ідыяматыкі як адзін з відаў выслоўяў – таго тыпу маўленча-камунікацыйных адзінак, што з’яўляюцца аўтарскімі мікратэкстамі і маюць нацыянальна-спецыфічны характар па зместу і форме, бо захоўваюць, як і іншыя мікратэксты, інфармацыю пра сістэму духоўных каштоўнасцей людзей, аб’яднаных адзінай культурай.
Выданне адрасавана выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам, усім, хто зацікаўлены праблемамі роднай мовы.
Collections
- 1.1 Монографии [86]