Паміж паланізацыяй і асіміляцыяй: этнакультурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі ў другой палове 1930-х гадоў
Аннотации
На працягу многіх дзесяцігоддзяў у айчынных даследаваннях па заходнебе-
ларускай тэматыцы прыярытэт аддаваўся пытанням грамадска-палітычнага
і сацыяльна-эканамічнага жыцця Заходняй Беларусі. Але грунтоўнае вы-
вучэнне пытанняў нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў і іншых
этнасаў Заходняй Беларусі было немагчыма з-за існуючай метадалогіі і не-
даступнасці крыніц. Толькі на сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі ў
Рэспубліцы Беларусь зроблены істотныя крокі ў гэтым напрамку, што адлю-
стравалася ў падручніках і вучэбных выданнях, навуковай і энцыклапедыч-
най літаратуры. Хоць у іх і адзначаны аспекты, звязаныя са станам заход-
небеларускай культуры, аднак многія з іх патрабуюць далейшага развіцця
і больш грунтоўнага вывучэння з выкарыстаннем крыніц. Сярод такіх кан-
цэптуальных паводле свайго зместу – праблемы паланізацыі і асіміляцыі.