Этыкетная сітуацыя “зычэнне” ў маўленчай культуры беларусаў
Abstract
У артыкуле разглядаецца этыкетная сітуацыя “зычэнне” ў маўленчай культуры беларусаў. Вызначаюцца асаблівасці рэалізацыі названай сітуацыі; акрэслены тыпы зычэнняў і апісваецца сфера іх ужывання. Прапануюцца канкрэтныя формулы з указаннем пэўных этыкетных сітуацый, у якіх могуць выкарыстоўвацца названыя маўленчыя адзінкі.