Сацыяльныя супярэчнасці і пафас маўлення
Abstract
Даследуюцца асаблівасці выражэння катэгорыі пафасу ў сувязі з гістарычнымі абставінамі і экстралінгвістычнымі акалічнасцямі маўлення. Аналізуецца роля іменных выразаў у працэсе ўласнай ідэнтыфікацыі прадстаўнікоў сацыяльных інстытутаў і сцвярджэння сваёй аўтэнтычнасці рознымі саслоўнымі групамі. Прыводзяцца факты ўздзеяння на этычную сферу мовы існуючай у грамадстве ідэалогіі, раскрываюцца спекулятыўныя механізмы ператварэння этычных назваў у абразлівыя пафасныя намінацыі.