АЙЧЫННАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ БЕЛАРУСКАЙ СЯЛЯНСКА-РАБОТНІЦКАЙ ГРАМАДЫ (да 90-годдзя партыі)
Abstract
У даследаванні адлюстраваны асноўныя навукова-метадалагічныя і крыніцазнаўчыя паказчыкі развіцця і ўдасканалення айчыннай гістарыяграфіі Беларускай сялянска-работніцкай Грамады ў другой палове 1920-х – 2000-я гады. На падставе шырокага кола гістарыяграфічных і архіўных крыніц выяўлены этапы ў развіцці гістарыяграфіі пытання, асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі БСРГ, фармулёўкі і ацэнкі дзейнасці партыі і яе кіраўнікоў, зроблена выснова аб наяўнасці падстаў для стварэння больш аб’ектыўнай гісторыі БСРГ.