Праблема тыпалогіі паэмы ў літаратуразнаўстве і крытыцы
Abstract
Разглядаецца жанралогія паэмы ў рэчышчы яе тэарэтычнага вывучэння замежнымі і айчыннымі літаратуразнаўцамі і крытыкамі. Устаноўлена, што паэма вызначаецца шэрагам устойлівых жанравых адзнак і ў той жа час з’яўляецца жанрам зменлівым, дынамічным. Пытанні вывучэння спецыфікі паэмы як літаратурнага жанру і распрацоўкі яе тыпалогіі застаюцца актуальнымі ў сучасным літаратуразнаўстве.