Культурныя эталоны і стэрэатыпы ў фразеалагізмах беларускай мовы са значэннем ‘працаваць’ і ‘гультайнічаць’
Аннотации
У артыкуле на матэрыяле фразеалагічных адзінак беларускай літаратурнай мовы, аб’яднаных двума супрацьлеглымі значэннямі ‘працаваць’ і ‘гультайнічаць’, з прымяненнем кагнітыўна-інтэрпрэтацыйнага аналізу на семантычным і кампанентным узроўні выяўляецца культурная інфармацыя гэтых фразеалагізмаў, якія выступаюць у выглядзе «скручанага» тэксту, тыя сімвалы, стэрэатыпы, эталоны, якія рэпрэзентуюць гэтыя адзінкі як культурныя знакі, дзякуючы чаму ўстанаўліваюцца маральна-культурныя каштоўнасці, культурныя ўстаноўкі беларусаў адносна аднаго з важнейшых паказчыкаў чалавека – адносін да працы.