Публікацыя ўкраінскіх народных малітваў на старонках часопіса «Киïвська минувщина» ў 80-х гадах XIX стагоддзя
Abstract
Артыкул прысвечаны гісторыі збірання і публікацыі ўкраінскіх народных малітваў у другой палове XIX ст. Асноўная ўвага надаецца разгляду чатырох фалькларыстычных работ, якія былі апублікаваныя ў 80-х гадах на старонках вядомага гісторыка-культурнага часопіса «Кіевская старина». Іх аўтарамі з’яўляюцца І. Манжура, Ф. Шчарбіна, П. Літвінаў і І. Іваноў, якія належаць да вядомых тагачасных навукоўцаў, што займаліся збіранем і вывучэннем украінскага фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу. У публікацыях фалькларыстаў прааналізаваны творы народных малітваў, вызначана іх прыналежнасць да адпаведных функцыянальных разнавіднасцяў і тэматычных груп. Высветлены таксама абрадавы кантэкст іх выканання, без уліку якога не магчыма ўсебаковае навуковае даследаванне семантыкі фальклорных малітваў, а таксама вывучэнне шырокага кола пытанняў, звязаных з гэтым магічна-сакральным жанрам.