Сімволіка і функцыянальнасць зялёнага колеру ў традыцыйнай культуры беларусаў
Аннотации
На матэрыяле беларускай традыцыйнай духоўнай культуры прасочаны сімволіка і функцыянальнасць зялёнага колеру як элемента колеравага кода. У выніку гісторыка-генетычнага і функцыянальна-семантычнага аналізу ўстаноўлена, што зялёны колер, які асацыюецца з поўнай жыццёвых сіл расліннасцю, прыродай у яе зменлівасці, няспеласці, маладосці, выяўляе значэнні актыўнасці, стварэння, жыццястойкасці, развіцця і пераходнасці. З іншага боку, ён сімвалічна карэлюе з пасіўнасцю, нерухомасцю, хтанізмам, нязменнасцю і судачыняецца са сферай смерці, маркіруе той свет і яго прадстаўнікоў.