Мікратапонімы-арыенціры Брэстчыны: структура, семантыка
Аннотации
Мэтай даследавання з’яўляецца выяўленне структурных тыпаў мікратапонімаў-арыенціраў, зафіксаваных на тэрыторыі Брэстчыны; вызначэнне структурна-семантычных асаблівасцей прыназоўнікава-іменных канструкцый. Базавай для тапаніміі з’яўляецца інфармацыя аб прасторы, якая рэпрэзентуецца ландшафтнай мадэллю. Спецыфічнай рысай мікратапанімічнай сістэмы Брэстчыны з’яўляецца наяўнасць у ёй найменняў, звязаных з лакалізацыяй аб’екта ў прасторы. У структурным плане – гэта прыназоўнікава-іменныя канструкцыі, якія ўяўляюць сабой спалучэнне прыназоўнікаў з назоўнікамі ва ўскосных склонах.