Жак Рагэ: актуалізацыя фундаментальных прынцыпаў філасофіі алімпізму на пачатку ХХІ ст.
Abstract
Пачатак новага тысячагоддзя ў сістэме Алімпійскага руху супаў з некалькімі важнейшымі
трансфармацыямі дадзенай грамадскай з’явы. Яны датычыліся перш за ўсѐ актуалізацыі фундамен-
тальных прынцыпаў філасофіі алімпізму, а таксама чарговай змены парадыгмы развіцця спорту.
Алімпійскі рух у пэўнай ступені падпаў пад магутны ўплыў з боку такіх сацыяльных тэндэнцый, як
дэмакратызацыя, лібералізацыя, гуманізацыя і шэрага іншых. Названыя працэсы прыцягнулі за сабой
новыя праблемы, якія з рознай ступенню паспяховасці павінен быў вырашаць Жак Рагэ ў якасці восьмага
прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта. Асабліва востра яны праявіліся на ўзроўні палітыч-
ных, эканамічных, гендарных і рэлігійных супярэчнасцяў, а таксама ў сферы допінгавых і карупцыйных
злоўжыванняў.