ГІСТОРЫЯ СТАНАЎЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ ЛІТАРАТУРНАЙ КАМПАРАТЫВІСТЫКІ
Abstract
У артыкуле разглядаецца гісторыя станаўлення і развіцця літаратурнай кампаратывістыкі
на працягу ХIХ–ХХ стагоддзяў. Даследаванне заснавана на працах П. Брунэля, В.М. Жырмунскага,
Д. Дзюрышына, А. Дзіма, А.М. Весялоўскага і інш. Аўтар разглядае гісторыю ўзнікнення тэрміна «па-
раўнальнае літаратуразнаўства», праблемы нацыянальных вобразаў у параўнальным літаратуразнаў-
стве, стаўлення навукоўцаў да літаратурнай кампаратывістыкі і яе статуса як асобнага інстытута.
Асаблівая ўвага надаецца размежаванню паміж параўнальным і супастаўляльным літаратуразнаўст-
вам, прадмету і аспектам кампаратыўнага даследавання, а таксама задачам і метадам кампаратыў-
нага літаратуразнаўства.