Філасофскі раман у сучаснай беларускай літаратуры (на прыкладзе твораў «Палыновы вецер» Леаніда Левановіча і «На мяжы цярпення» Уладзіміра Дамашэвіча)
Аннотации
У сучаснай беларускай літаратуры прадстаўлены мастацкія прыклады філасофскага рамана, у якім закранаецца знакавая маральна-этычная праблематыка, прасочваецца аўтарскае асэнсаванне выказанай ідэі на розных узроўнях твора, сацыяльна-псіхалагічны змест рэпрэзентуецца ў агульначалавечым кантэксце. Леанід Левановіч асэнсоўвае наступствы Чарнобыльскай катастрофы, значныя грамадскія зрухі, якія разглядае ў гуманістычным рэчышчы, найперш, праз духоўныя пошукі асобы, звязвае з жыццёвым шляхам чалавека. Уладзімір Дамашэвіч звяртаецца да праблемы «маленькага чалавека», імкнецца прасачыць трагедыйнасць асобных момантаў жыцця ў тыповых сацыяльных абставінах, паказаць складанасць узаемастасункаў чалавека і грамадства.