ПРАБЛЕМА КАЛАБАРАЦЫЯНІЗМУ Ў ПРАЦАХ АЙЧЫННЫХ НАВУКОЎЦАЎ (1991–2007 гг.)
Аннотации
У артыкуле паказаны працэс вывучэння праблемы калабарацыі ў сучаснай айчыннай гістарыяграфіі. Аўтар выдзяляе новыя накірункі ў даследаванні акрэсленай тэмы, якія з’явіліся ў азначаны перыяд. Праведзены аналіз наяўных прац сведчыць аб тым, што гісторыкі адышлі ад агульнаабвінаваўчага ўхілу ў вывучэнні супрацоўніцтва з германскімі ўладамі, паспрабавалі разабрацца з матывамі калабарацыі. Пераважная большасць айчынных навукоўцаў вызначае калабарацыю як з’яву, якая была ў значнай ступені выклікана перадваеннай палітыкай савецкага кіраўніцтва, мела ў гады Вялікай Айчыннай вайны разнастайныя ваенныя, палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя формы, узмацняла структуры акупацыйнага рэжыму ў Беларусі. Разам з тым у некаторых публіцыстычных выданнях беларускія калабаранты неапраўдана паказаны ледзь не нацыянальнымі героямі.