Дзейнасць Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры на тэрыторыі Палескага ваяводства (1926-1936 гг.)
Аннотации
Артыкул прысвечаны гісторыі стварэння і дзейнасці лакальных арганізацый Беларускага
інстытута гаспадаркі і культуры на тэрыторыі Палескага ваяводства ў міжваенны перыяд. У артыкуле
аналізуюцца асноўныя праблемы і асаблівасці дзейнасці інстытута ў рэгіёне, а таксама разглядаецца
сацыяльны склад гурткоў арганізацыі ў кантэксце асаблівасцей самога рэгіёна. Акрамя характарыстыкі
адносін польскіх мясцовых уладаў да дзейнасці арганізацыі, адзначаюцца прычыны слабасці яе ўплыву ў
рэгіёне, а таксама ўзнімаецца пытанне аб прыналежнасці мясцовых гаспадарчых аб’яднанняў да
інстытута і праблема іх вызначэння.