СТАТУТЫ ІНБЕЛКУЛЬТА: ВЫТОКІ СУЧАСНЫХ УЯЎЛЕННЯЎ
Аннотации
Прадстаўлены вынікі гістарыяграфічнага вывучэння аднаго з фрагментаў гісторыі Інстытута
беларускай культуры (ІБК) – нарматыўнага афармлення яго дзейнасці, адлюстраванага ў статутах.
Даследуецца працэс стварэння першага статута ІБК у 1921 г. Выяўлена адсутнасць увагі да гэтай
праблемы ў айчыннай гістарычнай навуцы. Устаноўлены вытокі аднастайнай эпізадычнай канста-
тацыі зазначанай праблемы – намінальныя згадкі пра яе ў літаратуры міжваеннага перыяду. Зроблена
выснова пра некарэктнасць заключэнняў аўтараў адносна часу арганізацыі стварэння і аўтарства першага
статуту (пачатак 1921, 1922 гг., У. І. Пічэта, выкладчыкі БДУ, шматлікія камісіі), пра адсутнасць
аргументацыі падобных высноў. Зроблена спроба рэканструкцыі рэальных падзей таго часу.