ЖАК РАГГЭ: АКТУАЛІЗАЦЫЯ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ПРЫНЦЫПАЎ ФІЛАСОФІІ АЛІМПІЗМУ НА ПАЧАТКУ ХХІ СТАГОДДЗЯ
Аннотации
Пачатак новага тысячагоддзя ў сістэме Алімпійскага руху супаў з некалькімі важнейшымі трансфармацыямі дадзенай грамадскай з’явы. Яны датычыліся перш за ўсё актуалізацыі фундаментальных прынцыпаў філасофіі алімпізму, а таксама чарговай змены парадыгмы развіцця спорту. Акрамя таго, Алімпійскі рух у пэўнай ступені падпаў пад магутны ўплыў з боку такіх сацыяльных тэндэнцыяў, як дэмакратызацыя, лібералізацыя, гуманізацыя і шэрагу іншых. Названыя працэсы з неабходнасцю прыцягнулі за сабой новыя праблемы, якія з рознай ступенню паспяховасці павінен быў вырашаць Жак Раггэ ў якасці восьмага прэзідэнта Міжнароднага Алімпійскага камітэту. Асабліва востра яны праявіліся на ўзроўні палітычных, эканамічных, гендэрных і рэлігійных супярэчнасцяў, а таксама ў сферы допінгавых і карупцыйных злоўжыванняў.