ЭТНАПАЛІТЫЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ Ў ЗАХОДНЕБЕЛАРУСКІМ РЭГІЁНЕ Ў 1921–1939 гг.: КАНЦЭПТУАЛЬНЫЯ ПАЗІЦЫІ Ў ВЫВУЧЭННІ ПРАБЛЕМАТЫКІ
Аннотации
У артыкуле аўтарам выкарыстаны вынікі ўласных даследаванняў па этнапалітычнай праблема-
тыцы Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.). Выдзелены найбольш значныя канцэптуальныя навуковыя па-
зіцыі ў вывучэнні нацыянальна-культурнага жыцця грамадства ў заходнебеларускім рэгіёне ў складзе
Польскай дзяржавы, якія неабходны для разумення складаных этнапалітычных працэсаў у заходніх аб-
ласцях БССР у 1939–1941 гг., у час Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. Прызнана
неабходным спалучэнне беларусацэнтрычнага і поліэтнічнага падыходаў пры даследаванні дадзенай тэ-
мы. У абагуленым выглядзе выкладзены асноўныя высновы прац аўтара, у якіх вызначана асіміляцыйна-
абмежавальная накіраванасць нацыянальнай палітыкі польскіх улад адносна беларусаў і яе незавершаны
характар, выяўлены паланізатарскі змест дзейнасці польскіх грамадскіх структур на заходнебеларускіх
землях, устаноўлена тыпалогія міжэтнічных культурных узаемаадносін.